Стала вядома, калі Паўднёвая Карэя ўвядзе новыя маштабныя санкцыі супраць Беларусі


Паўднёвая Карэя ў канцы гэтага тыдня пачне ўзмацняць жорсткасць экспартнага кантролю ў дачыненні да Беларусі і Расеі – змены набудуць моц 24 лютага. Пра гэта паведаміла найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва краіны «Ёнхап».

Паўднёвая Карэя
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dv.ee

Паводле звестак паўднёвакарэйскага Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі, у рамках перагляду дзяржаўнага рэгулявання гандлю стратэгічнымі таварамі ўлады дадалі 682 пазіцыі ў пералік тавараў, пастаўка якіх у Беларусь і Расею забароненая.

Такім чынам, агульная колькасць тавараў у паўднёвакарэйскім санкцыйным спісе вырасце да 1159. Сюды ўваходзіць цяжкая будаўнічая тэхніка, акумулятарныя батарэі, кампаненты самалётаў, а таксама розныя механізмы.

Акрамя таго, у спіс пастанавілі ўключыць патрыманыя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка 2 тысячы кубічных сантыметраў і больш, якія складаюць асноўную частку аўтамабільнага экспарту Паўднёвай Карэі ў Расею.

Нагадаем: аб намеры ўладаў Паўднёвай Карэі ўзмацніць жорсткасць экспартнага кантролю ў дачыненні да Беларусі, значна пашырыўшы спіс тавараў, на якія распаўсюджваюцца абмежаванні, стала вядома яшчэ ў снежні 2023 года. Тады паведамлялася, што пастанова набудзе моц у пачатку 2024 года.

Hавiны
Паўднёвая Карэя ўзмацняе кантроль за экспартам новых відаў тавараў у Беларусь і Расею
2023.12.26 10:05

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў