Былога прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева шпіталізавалі


Былога прэзідэнта Казахстану, 82-гадовага Нурсултана Назарбаева шпіталізавалі ў Астане. У больніцу ён трапіў раніцаю 20 студзеня, дзе яму правялі аперацыю на сэрцы. Пра гэта паведамляе КазТАГ, спасылаючыся на казахскага медыйнага менеджара Аляксандра Аксюціца.

Нурсултан Назарбаеў.
Фота: elbasy.kz

Айдос Укібай, дарадца Назарбаева, паведаміў, што аперацыя прайшла паспяхова, пагрозы жыццю першага прэзідэнта Казахстану няма.

Раней Аляксандр Аксюціц заяўляў, што Назарбаеву праводзяць комплекснае абследаванне сэрца і, магчыма, будзе хірургічнае ўмяшанне.

Нурсултан Назарбаеў са снежня 1991-га і да сакавіка 2019 года быў прэзідэнтам Казахстану, пасля чаго яго змяніў дзейны кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў.

Раней у студзені Назарбаева пазбавілі тытулу елбасы на пастанову Канстытуцыйнага суда Казахстану. Гэты тытул абвяшчаў палітыка лідарам нацыі, а таксама даваў пажыццёвыя гарантыі і прывілеі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў