У Абхазіі цячэннем ракі знесла беларускага хлопчыка


У Абхазіі чатырохгадовага Аляксандра Вакуліча з Беларусі панесла цячэннем ракі Гега, ратавальнікі вядуць пошукі другі дзень. Ён разам з бацькамі прыехаў на адпачынак з Пінску, паведамляе прэс-служба МНС Абхазіі.

У Абхазіі цячэннем ракі знесла беларускага хлопчыка. Скрыншот з відэа: МЧС Абхазии / Youtube

Надзвычайнае здарэнне адбылося вечарам 17 чэрвеня ў раёне Гегскага вадаспаду.

Цяпер больш за паўсотні ратавальнікаў з чатырох гарадоў вядуць пошукі дзіцяці з вечара суботы. На месца здарэння выехаў міністр па надзвычайных сітуацыях Леў Квіцынія.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў