Кіроўца таксі насмерць збіў пенсіянерку на вакзале ў Слуцку


Няшчасны выпадак адбыўся ў суботу, 18 лютага. Кіроўца таксі адцягнуў увагу ад дарогі і не заўважыў пенсіянерку, якая ішла яму насустрач, паведамілі ва УДАІ УУС Менскага аблвыканкаму.

Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам

Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы таксіст Сяргей, які працаваў на аўтамабілі «Фальксваген Гольф», прыняў заказ. Са стаянкі ён здаваў назад, а потым паехаў наперад. Але адцягнуў увагу ад дарогі і позна заўважыў пешахода, які выйшаў насустрач – 83-гадовую пенсіянерку.

Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы ДТЗ. Распачата крымінальная справа.

Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў