У БДУ узмацняць «ідэалагічную апрацоўку» студэнтаў напярэдадні выбараў


У БДУ была распрацаваная дарожная карта, у якой прапісаны мерапрыемствы, якія датычацца адзінага дня галасавання (пройдзе 25 лютага 2024 года). Асаблівую ўвагу будуць надаваць студэнтам, якія галасуюць упершыню.

Так студэнтаў зганялі на галасаванне на рэферэндум 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: krupki.by

Сярод запланаваных мерапрыемстваў – куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, лекцыі, семінары, выставы, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы з удзелам дзяржаўных дзеячаў і прадстаўнікоў улады, палітычных партыяў і дэпутатаў.

Адзначаецца, што павышаная ўвага будзе да студэнтаў, якія галасуюць упершыню – для іх 19 снежня адкрыюць «Школу выбарца», дзе выкладчыкі з шэрагу факультэтаў БДУ будуць асвятляць пытанні «выбарчай кампаніі, грамадзянскага адзінства, нацыянальнай бяспекі і захавання беларускага суверэнітэту». Праз «школу» пройдзе каля 200 студэнтаў малодшых курсаў усіх факультэтаў і інстытутаў БДУ.

Бліжэй да даты выбараў будзе арганізаваныя актыўная праца «інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў у падраздзяленнях БДУ з ліку навучэнцаў».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў