Затрыманы брат загінулага добраахвотніка Алеся Чаркашына


Як паведамляе «Наша Ніва», сілавікі затрымалі Ігара Чаркашына – малодшага брата добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў у 2015 годзе на Данбасе.

Паводле выдання, хутчэй за ўсё, затрыманне адбылося 7 чэрвеня.

Дома ў Ігара Чаркашына прайшоў ператрус: забралі бела-чырвона-белы сцяг, кнігу пра брата і нейкія іншыя рэчы.

Сябры мяркуюць, што Ігара Чаркашына затрымалі на працы разам яшчэ з двума яго калегамі. Магчыма, знайшлі нешта ў смартфонах. На спробы родных нешта даведацца пра затрыманага ім нічога не адказваюць.

Ігар Чаркашын працаваў газавіком і захоўваў памяць пра загінулага брата.

Фільмы
Алесь Чаркашын. Не здавайся!
2016.10.15 00:00

Берасцеец Алесь Чаркашын удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе ў складзе добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар». Ён быў цяжка паранены 10 жніўня 2015 году ў баі пад вёскай Белакаменка – у яго трапілі аскепкі міны. 28 жніўня 2015-га Алесь Чаркашын памёр у шпіталі ў Запарожжы. Яму было 32 гады. Добраахвотніка пахавалі на вясковых могілках Камяніцы Жыравецкай Берасцейскага раёну.

Hавiны
З магілы Алеся Чаркашына знік нацыянальны сцяг
2022.02.01 16:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў