Бралі тавар у доўг і знікалі. У Менску падманулі дастаўнікаў на 3 млн рублёў


Прадпрымальнікі з Менску крыху больш чым за год арганізавалі «нешта накшталт фінансавай піраміды», паведамляе Следчы камітэт. Паводле версіі СК, яны куплялі прадукты ў дастаўнікаў з адтэрмінаваннем плацяжу, аднак пасля атрымання тавару знікалі. Пацярпелыя ад схемы страцілі амаль 3 млн рублёў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 1prof.by

«Затым абвінавачаныя рэалізоўвалі прадукты на рынках Беларусі і Расеі за цану, ніжэйшую за закупачную. Але тут была важная ўмова: для таго каб не пакідаць слядоў сваёй незаконнай дзейнасці, фігуранты патрабавалі аплаты за тавар выключна наяўнымі грашовымі сродкамі», – распавядае СК.

У межах справы аб асабліва буйным махлярстве праходзяць дзевяць чалавек. Восем затрыманыя, яшчэ адзін застаецца ў міжнародным вышуку.

Каб рэалізаваць схему, прадпрымальнік знайшоў юрыстку, якая дапамагла яму стварыць сетку з сямі юрыдычных асобаў, якія закуплялі прадукты агулам.

Адзін з удзельнікаў схемы, 51-гадовы мужчына, купляў тавар у тых, хто гатовы быў даваць адтэрмінаванне, а затым мяняў нумар тэлефона і знікаў. Апрача таго, ён кантактаваў з дастаўнікамі, называючыся выдуманымі імёнамі.

Схема прапрацавала больш за год, аднак у 2022 годзе абвінавачаных знайшлі супрацоўнікі УБЭЗ Менгарвыканкаму. Каб разабрацца ў справе, трэба было прааналізаваць больш за тысячу дакументаў і дапытаць 300 чалавек, адзначае СК.

Hавiны
Махляры выманьваюць у беларусаў персанальныя дадзеныя пад выглядам падаткавікоў
2024.03.11 17:56

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў