Пуцін прыехаў у Крым у 9-ю гадавіну анексіі паўвострава Расеяй


18 сакавіка прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін наведаў Крым – ён прыехаў на адкрыццё дзіцячай школы мастацтваў на тэрыторыі гісторыка-археалагічнага парку Херсанэс Таўрыцкі, паведамляюць расейскія СМІ.

Уладзімір Пуцін прыехаў у Крым у 9-ю гадавіну анексіі 18 сакавіка 2023 года.
Фота: Sputnik, Kremlin Press Service Pool Photo via AP

Паводле прызначанага Расеяй губернатара Севастопаля Міхаіла Разважаева, прыезд Пуціна ў Крым быў нечаканым – раней паведамлялася, што на адкрыцці школы мастацтваў ён будзе прысутны па відэасувязі. Аднак прэзідэнт РФ вырашыў прыехаць асабіста. Разважаеў падкрэслівае, што сам вёў аўтамабіль, на якім і прывёз Пуціна ў Крым.

Гэта першы візіт Пуціна ў Крым за паўтара года – апошні раз ён наведваў паўвостраў у лістападзе 2021 года.

Абноўлена
Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна
2023.03.17 19:11

18 сакавіка 2014 года ў Крамлі была падпісаная «Дамова аб прыняцці Рэспублікі Крым у склад РФ».

17 сакавіка  2023 года Міжнародны крымінальны суд выпісаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
«Ён відавочна здзейсніў ваенныя злачынствы». Байдэн выказаўся пра ордар на арышт Пуціна
2023.03.18 11:49

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў