«Белсату» стала вядома, што частка ваяроў пакінула полк Кастуся Каліноўскага. Яны працягнуць службу ў іншых фармаваннях ЗСУ. У палку гэтую інфармацыю пацвердзілі.
Паводле інфармацыі «Белсату», частка байцоў палка Каліноўскага сыходзіць у іншыя фармаванні ЗСУ. Крыніца кажа, што батальён «Ліцвін» пакінула ледзь не палова ваяроў. Як заявілі «Белсату» у палку, частка байцоў сапраўды сышла.
«Пра палову няма размовы, частка байцоў вырашыла сысці. Звычайная сітуацыя на вайне. Прычыны розныя, але ж расстаемся мы ў сяброўскіх стасунках», – паведамілі прадстаўнікі палка.
У палку Каліноўскага ваююць беларусы-добраахвотнікі. Іх колькасць не раскрываецца ў мэтах бяспекі. Полк – частка ЗСУ, складаецца з батальёнаў «Волат» і «Ліцвін».
Сяргей Крот belsat.eu