У Ерэванскім універсітэце прагрымеў выбух, адзін чалавек загінуў


У будынку хімічнага факультэту Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэту раніцаю 17 лістапада прагрымеў выбух. Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек загінуў, трое – у шпіталі.

На месцы здарэння. Крыніца: news.am

Пацярпелых шпіталізавалі з апёкамі. Стан аднаго з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.

У МУС краіны гавораць, што выбух адбыўся ў склепе – там быў рамонт.

«Цяпер пажар пагашаны, праводзяцца адпаведныя захады. Пазней мы зробім дадатковую заяву», – заявіў прэс-сакратар універсітэту Кнар Місак’ян. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік праз перапады напружання.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў