На малочным камбінаце каля Полацку патануў мужчына


16 лістапада на тэрыторыі Полацкага малочнага камбінату патануў мужчына. Ён трапіў у тэхнічную студню.

Полацкі малочны камбінат. Крыніца: polotskmilk.ibiz.by

Мужчыну знайшлі ў тэхнічнай студні на тэрыторыі малочнага камбінату ў вёсцы Нача Полацкага раёну, паведамляюць у Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Прыбылыя ратавальнікі дасталі патанулага. Ім аказаўся 44-гадовы беспрацоўны.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў