Колькі ў Беларусі расейскіх вайскоўцаў і вагнэраўцаў? «Гаюн» падзяліўся падлікамі


Колькасць вайскоўцаў Збройных сілаў Расеі ў Беларусі за люты не змянілася. Яны працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі.
Фота: modmilby / Telegram

Паводле яго, на 1 сакавіка ў Беларусі знаходзілася каля 2000 расейскіх вайскоўцаў. У тым ліку ад 500 да 600 асобаў на аэрадромах «Баранавічы», «Мазыр» і «Зябраўка», а таксама да 1450 чалавек у радыётэхнічным вузле «Баранавічы» і ў 43-ці вузле сувязі «Вялейка».

«Беларускі Гаюн» адзначае, што пры гэтым зніжаецца колькасць прылётаў ВКС РФ у Беларусь. У лютым прыляталі толькі чатыры самалёты ВКС РФ, з іх тры – ваенна-транспартныя і адзін – пасажырскі. Прычым адзін з іх мог прылятаць проста на тэхнічны агляд.

Авіяцыйная групоўка РФ у Беларусі на 1 сакавіка ў Беларусі складала чатыры самалёты: адзін у Лідзе і тры ў Баранавічах.

Што датычыць наймітаў ПВК Вагнэра, то прынамсі частка з іх магла з’ехаць з Беларусі ў Расею. Аднак дакладная колькасць тых, хто зʼехаў, невядома. Бягучая колькасць вагнэраўцаў у Беларусі ацэньваецца ў некалькі соцень чалавек, якія працягваюць навучаць лукашэнкаўскія войскі. Такое навучанне ўжо прайшлі больш як 1600 чалавек.

Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» расказала, што з некалькіх не звязаных між сабой крыніц атрымала звесткі аб намеры легалізаваць знаходжанне ў Беларусі расейскіх баевікоў праз службу ў войску па кантракце.

Агляд
Вагнэраўцы ў Беларусі: колькі засталося і чым яны займаюцца?
2024.03.01 18:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў