Блогер Ян Рудзік далучаецца да медыягрупы палка Каліноўскага


Ці падабалася яму працаваць галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», і ці публікаваў ён заведама непраўдзівую інфармацыю?

Наш паліграфолаг лічыць, што Ян Рудзік ужываў перад гэтым тэставаннем медычныя прэпараты. Таму пытаемся адразу:

– Ці прымаеце антыдэпрэсанты?

– Так.

– Колькі вы іх прымаеце і чаму?

– Ну, ужо некалькі месяцаў прапіваю курс. Праз некаторы час даволі карысна ў нашай справе падлекавацца.

– Што вас турбуе апошнім часам, чаму вы вырашылі іх прымаць?

– Я б не сказаў, што апошнім часам, проста, мабыць, нейкае ўжо выгаранне надышло. Шмат было рознага за апошнія некалькі гадоў, і як бы ўсе мы не жалезныя, таму трэба займацца і ментальным здароўем, у тым ліку.

– У вас нейкі дыягназ ёсць?

– Хіба так, дэпрэсія ў мяне, дыягнаставалі. Вось. Пакуль з ёй змагаюся.

– Спадзяюся, што ў хуткім часе вам ужо будзе лепш.

Ян Рудзік. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Ян Рудзік вядомы як рэдактар Nextа, адтуль ён сышоў, бо як лічыць блогер, пачала адбывацца дэпалітызацыя.

«Мабыць, Сцёпа ад мяне не стаміўся, але я – так. На яго ўжо глядзець не мог напрыканцы, як працавалі. Мы даволі шмат разам прайшлі. І даволі эмацыйна там усё адбывалася. Нармальныя людзі, нармальныя – у такіх умовах не працуюць».

Ян Рудзік пацвердзіў, што ў яго былі канфлікты з Франкам Вячоркам.

«Неаднаразова. Яшчэ і з працы ў БГМ. То бок, ну першы канфлікт – калі, напрыклад, ён там прасіў змяніць танальнасць якога-небудзь поста. Мы выпусцілі відэа пра тое, што заходнія санкцыі не тое каб вельмі працуюць, ён на мяне крычаў, што трэба больш пазітыву».

Пасля сыходаў з такіх рэсурсаў, як Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу», Ян Рудзік думаў запусціць уласны праект, але цяпер у яго іншыя планы – ісці на вайну.

«Мабыць, цяпер і вайной пазаймаюся таксама, не толькі інфармацыйнай. Ну, зараз полк Каліноўскага. (…) У першую чаргу, мяне туды запрасілі ў медыягрупу. Вось. Таму ўсё ж такі буду займацца тым, што больш у мяне атрымліваецца. Хаця, мабыць, я проста не ведаю, – мне цікава. Я і ў арміі яшчэ не служыў да гэтага. Мабыць, мне спадабаецца, і раскрыюся ўжо як тэрмінатар».

Глядзіце ў поўнае выданне «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

belsat.eu

Стужка навінаў