Зяленская ў Францыі, забег Сантаў у Будапэшце. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Алена Зяленская сустракаецца з дзецьмі ўкраінскіх уцекачоў у парыжскай школе, вядомы футбаліст Мбапэ просіць прабачэння ў заўзятараў, а ў Японіі перамогу ў «Міс Інтэрнэшнал 2022» адзначае прыгажуня з Нямеччыны. Сабралі галоўныя сусветныя падзеі ў фотаздымках.

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская падчас наведання класу пачатковай школы для навучэнцаў з Украіны ў Парыжы, Францыя.
Фота: POOL / Reuters / Forum
Забег Сантаў у Будапэшце, Вугоршчына.
Фота: Marton Monus / Reuters / Forum
Французскі футбаліст Кільян Мбапэ (Kylian Mbappe) падыходзіць да заўзятара на трыбунах пасля таго, як выпадкова патрапіў у яго мячом падчас размінкі перад матчам на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Катары.
Фота: Lee Smith / Reuters / Forum
Дырэктар ветэрынарнай клінікі аглядае белага ільвяня ў парку «Mostaland» у алжырскім горадзе Мустаганэме.
Фота: Ramzi Boudina / Reuters / Forum
Пераможца «Міс Інтэрнэшнал 2022» з Нямеччыны Ясмін Зэльбэрг (Jasmin Selberg) падчас конкурсу ў Токіа, Японія.
Фота: Androniki Christodoulou / Reuters / Forum
Мадэль дэманструе дызайн з рэалістычнай «чалавечай скуры» падчас акцыі пратэсту ля крамы «Urban Outfitter» у Нью-Ёрку, ЗША.
Фота: Eduardo Munoz / Reuters / Forum
Сябры ўкраінскай валанцёрскай арганізацыі парамедыкаў «Гаспітальеры» нясуць труну з целам аднаго з сябраў пасля паніхіды ў Міхайлаўскім Залатаверхім манастыры ў Кіеве. 20-гадовы грамадзянін Швецыі з пазыўным Ніко быў забіты каля Бахмуту.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Лісабон, сталіца Партугаліі, у аўторак моцна пацярпеў ад залевы.
Фота: Leonardo NegrãO / Zuma Press / Forum
Фонд дзікай прыроды імя Дэйвіда Шэлдрыка (The Sheldrick Wildlife Trust) уратаваў сланяня ў лістападзе 2021 года пасля таго, як яго кінула маці. Цягам гэтага часу жывёлінай уважліва апекаваліся, бо Дол-Дол (Doldol; такую мянушку атрымаў слон) – самы маленькі сірата, які калі-кольвек трапляў пад апеку фонду.
Фота: Sheldrick Trust / CATERS NEWS / Caters News / Forum

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў