«Не быць каворкінгам». Менская кавярня забараніла гасцям прыходзіць з ноўтбукамі


Кавярня «LЁN» абвесціла пра ўхваленне фармату «laptop-free». Гасцям забаранілі прыходзіць туды з ноўтбукамі. Пастанову растлумачылі тым, што не хочуць быць каворкінгам. Меркаванні наведнікаў падзяліліся.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

«Мы хочам вярнуць атмасферу натуральнасці і перастаць быць каворкінгам», – паведаміла кавярня ў сваім Instagram. Гасцям забаранілі прыходзіць з планшэтамі і ноўтбукамі, каб працаваць або проста сядзець у інтэрнэце.

У каментарах пачаліся спрэчкі. Адныя падтрымалі абмежаванне, паскардзіўшыся, што ніколі не знойдзеш у кавярні вольнага месца, бо ўсе занятыя фрылансерамі:

«Я стамілася чуць вечныя трэнінгі, дыханне маткаю і іншыя глупствы».

Іншыя папярэдзілі, што больш наведваць гэтую кавярню не будуць, пагатоў іншых месцаў хапае.

«Ужо ўяўляю: прыйду спакойна пасядзець, павольна папіць кавы, вядома, не без смартфона, і цяпер трэба на гадзіннік пазіраць ды на погляды персаналу – ці не пераседзеў лішку, ці не занадта вялікая ў мяне дыяганаль экрана, можа, падумаюць, што ў мяне маленькі планшэт. Гэта фармат сталовай. Хуценька паеў і вызвалі месца іншаму», – мяркуе адзін каментатар.

У кавярні пры гэтым падкрэслілі, што чытаць забаронена не будзе.

Гісторыі
«Грузіны пішуць на ўсю сцяну, што гэта іхны рэстаран, а беларусы – не». У Варшаве адкрылі кавярню, дзе ганарацца Беларуссю
2023.01.30 15:28

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў