Іран нанёс удары ракетамі і дронамі па тэрыторыі Пакістану


Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірану атакаваў, як сцвярджаецца, штабы тэрарыстычнай групоўкі «Джэйш аль-Адль» у суседнім Пакістане. Пра гэта 16 студзеня паведаміла іранскае агенцтва Tasnim.

Запуск іранскай ракеты.
Фота: tasnimnews.com

У паведамленні адзначаецца, што ўдар быў нанесены па раёне Да Сабз у пакістанскай правінцыі Белуджыстан. У выніку яго ракетамі і беспілотнікамі былі нібыта знішчаныя два важныя штабы групоўкі.

Суніцкая групоўка «Джэйш аль-Адль» дзейнічае ў асноўным за межамі Пакістана, на паўднёвым усходзе Ірану. У прыватнасці, іранскія медыі паведамлялі, што ў 2023 годзе яе баевікі двойчы нападалі на паліцэйскія ўчасткі на тэрыторыі Ірану.

Раней Іран паведаміў, што абстраляў месцы, звязаныя з так званай Ісламскай дзяржавай у Сірыі, ды «ізраільскі шпіёнскі цэнтр» у Іраку. У Іраку ў ваколіцах удару месціцца консульства ЗША.

Hавiны
Іран нанёс ракетныя ўдары па Іраку і Сірыі
2024.01.16 09:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў