Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэааператара Яўгена Глушкова


Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэааператара Яўгена Глушкова, зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ, распавёў «Медыязоне» знаёмы затрыманага.

Яўген Глушкоў.
Фота: «Радыё Свабода»

Пра тое, што Глушкоў даўно не выходзіць на сувязь і можа быць затрыманы, паведамілі праваабаронцы. Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня, пасля гэтага ён знік – дома ён не з’яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся.

Па словах знаёмага, Глушкоў жыў адзін, з жонкай і сынам кантакт апошнім часам не падтрымліваў. Затрымалі мужчыну 4-5 студзеня.

Як Глушакова выводзяць міліцыянеры, бачылі суседзі затрыманага. Яшчэ адзін знаёмы былога журналіста расказаў, што Глушкоў зараз пад следствам. Пра гэта жонцы затрыманага паведаміў следчы.

Па якім артыкуле ў дачыненні да Глушкова распачата справа – невядома.

Яўген Глушкоў – былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з рознымі гарадскімі парталамі.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў