Кіраўніцтва «Белсату»: Прычына выцеку кадраў, якія аказаліся ў БТ, – тэхнічная памылка


Кіраўніцтва «Белсату» зрабіла афіцыйную заяву наконт выцеку кадраў у пачатку жніўня, пасля чаго тыя трапілі ў БТ.

«Белсат» афіцыйна заяўляе, што прычынаю выцеку нашых відэакадраў, якія пазней з’явіліся ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі, была тэхнічная памылка, а не мэтавая дзейнасць працаўнікоў тэлеканалу.

«Белсат» шчыра шкадуе аб тым, што здарылася, і прыносіць прабачэнні асобам, чыя бяспека была пастаўленая пад пагрозу ў выніку гэтага інцыдэнту.

Каб такія памылкі больш не здараліся, мы ўзмацнілі ўнутраныя правілы бяспекі і змянілі працэдуры працы з кантэнтам, які вымагае ананімнасці і павышанае ўвагі», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што 6 жніўня ў БТ былі паказаныя здымкі з трэнавання харугваў «Паспалітага рушэння» на тэрыторыі Польшчы. Прапагандысты сцвярджалі, што гэта зыходнікі відэа «Белсату».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў