У Беларусь прывезлі каля 40 дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны


Каля 40 украінскіх дзяцей з акупаванай часткі Херсонскай вобласці прывезлі ў Беларусь. Яны два тыдні прабудуць у рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» у Гарадзенскай вобласці, паведамляе Sputnik.

Дзеці з акупаваных тэрыторый Украіны, якіх прывезлі ў Беларусь.
Фота: Sputnik

Прадстаўніца фонду Аляксея Талая, які ўжо быў заўважаны ў садзейнічанні незаконнаму перамяшчэнню ўкраінскіх дзяцей, Юлія Малава распавядае, што дзяцей прывезлі «на аздараўленне».

«Упершыню Беларусь прымае дзяцей на аздараўленне з Херсонскай вобласці, раней не мелі такой магчымасці. У прыярытэце дзеці са шматдзетных сем’яў, эвакуяваных з зоны баявых дзеянняў, хлопцы, у якіх не засталося нават жылля, у кагосьці загінуў бацька ў зоне СВО, дзеці-інваліды, сіроты», – кажа Малава.

Яна адзначыла дасягненні фонду – дзеці, якім давялося пакінуць дамы, атрымалі ад арганізацыі адталая пітную ваду і кандытарскія вырабы.

Дзеці распавялі выданню аб бамбаваннях, гібелі знаёмых і пра тое, як ім даводзілася ратавацца ў падвалах. Самай малодшай з групы дзяцей 8 гадоў. «Я казачка і ў мяне тата вайсковец», – кажа дзяўчынка.

Кіраўнік групы школьнікаў – нейкая Ірына Валянцінаўна. Яна распавяла, што больш за ўсё дзяцей з Херсона.

«Ёсць жыхары з новай Кахоўкі, з Наватроіцкага і Генічэска. Дзякуючы ўраду РФ дзеці жывуць з семʼямі ў розных галінах Расеі», – кажа яна.

Паводле звестак НАУ, па стане на сярэдзіну 2023 года падчас поўнамаштабнай вайны ў Беларусь было вывезена больш за 2100 украінскіх дзяцей. Сведчанні пра гэтыя злачынствы былі перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Разбор
Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?
2023.07.12 07:07

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў