Кіраўнік НАУ Павел Латушка даведаўся пра спрэчкі ў Менску аб вызваленні пяцёх палітвязняў


Павел Латушка сцвярджае, што ў Беларусі могуць вызваліць пяцёх палітвязняў. Пра гэта спрачаюцца цяперашнія ўлады ў Менску. Кіраўнік НАУ паведаміў газеце «Rzeczpospolita», што гаворка ідзе пра прадстаўнікоў польскай меншасці.

Стэнд з партрэтам палітзняволенага актывіста ды журналіста Анджэя Пачобута ў цэнтры Варшавы. 12 кастрычніка 2021 года. Варшава, Польшча. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што ў Беларусі трываюць спрэчкі пра вызваленне пяцёх палітвязняў. Паводле ягоных звестак, прыхільнікі такіх захадаў кажуць, што «уведзеныя Польшчай абмежаванні руху на мяжы, дзеянні Літвы, якая далучылася да іх, і перспектыва спынення грузавога чыгуначнага руху ствараюць пагрозу інтарэсам Беларусі». Таму ў Менску абмяркоўваюць крокі, якія б аслабілі гэты ціск, сказаў Латушка.

«Гэта ў тым ліку вызваленне пяці палітвязняў. Паводле нашай інфармацыі, гэта прадстаўнікі польскай меншасці», – паведаміў кіраўнік НАУ, не назваўшы імёнаў.

Нядаўна пытанне мусілі абмяркоўваць на нарадзе з удзелам кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, дадаў Латушка.

Крыніцы выдання «Rzeczpospolita» у Менску кажуць, што вызваленне палітвязняў магчымае толькі ў выпадку прызнання віны: «У адваротным выпадку гэта выклікала б незадаволенасць некаторых сілаў. Ніхто не выходзіць з турмы, не папрасіўшы аб памілаванні».

Hавiны
Польшча пагражае закрыць «акно ў свет» для Беларусі праз палітыку Лукашэнкі
2023.03.07 10:32

Разважаючы пра асобу журналіста, актывіста незалежнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута, суразмоўца газеты адзначыў, што той «некалькі разоў адхіляў ​​прапанову аб прызнанні віны, ён па-ранейшаму цвёрды і верны сваім перакананням».

«На жаль, настрой такі, што ўсе гатовыя цалкам закрыць мяжу», – кажа крыніца.

Абвастрэнне ў беларуска-польскіх дачыненнях пачалося пасля прысуду Пачобуту, яму прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля гэтага Польшча закрыла памежны пераход «Баброўнікі–Бераставіца». Цяпер на мяжы працуе толькі два прапускных пункта ў Берасці: «Варшаўскі мост» для пасажырскага транспарту і «Казловічы–Кукурыкі» – для грузавога. У Польшчы не выключаюць поўнага закрыцця мяжы.

Hавiны
Польшча можа закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю, але чакае вызвалення Пачобута
2023.02.27 19:59

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў