СК абяцае пераследаваць тых, хто ўвайшоў у «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»


Следчы камітэт пагражае пераследам тым, хто далучыўся да праграмы дэмакратычных сілаў «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі». Адпаведанае паведамленне з’явілася 14 лютага ў афіцыйным тэлеграм-канале.

Юрый Губарэвіч
Кіраўнік кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч.
Фота: Юрый Губарэвіч / Facebook

У ведамстве заявілі, што далі «прававую ацэнку дзейнасці» прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву для Новай Беларусі» паводле ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

«Да выяўленых удзельнікаў, якія цяпер за мяжой, будзе ўжывацца працэдура спецыяльнай вытворчасці», – адзначылі ў СК.

Аб’ектыў
Кадравы рэзерв для новай Беларусі: хто можа трапіць?
2022.12.22 20:56

«Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» рэалізуецца пры садзейнічанні асноўных цэнтраў дэмакратычных сілаў Беларусі пад эгідай Аб’яднанага пераходнага кабінету. Мэта кампаніі – падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзянаў Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформаў на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду.

Удзельнікамі «Кадравага рэзерву» могуць стаць грамадзяне Беларусі, якія маюць адпаведны досвед і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання.

Кандыдаты атрымліваюць магчымасць узмацніць свае кампетэнцыі шляхам праходжання навучання, у тым ліку і стажаванняў, у цэнтральных і муніцыпальных органах улады шэрагу краін Еўрапейскага Звязу.

Аналітыка
Дакумент пісалі не эканамісты, а КДБ. Як у Беларусі будуць па-новаму працаваць з кадрамі
2024.01.23 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў