Сілавікі затрымалі віцебскага блогера і прымусілі яго запрасіць людзей на выбары ў «пакаяльным відэа»


Тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў, паведаміў пра затрыманне блогера Віталя Усціновіча з Віцебску. З ім знялі «пакаяльнае відэа», у якім прымусілі заклікаць беларусаў ісці на выбары.

Віталь Усціновіч.
Фота: скрыншот з відэа на тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў

Блог Віталя Усціновіча мае каля 48 тысяч падпісчыкаў. Мужчына здымае ролікі пра кошты ў крамах, зімовую рыбалку і жыццё мястэчак у Віцебскай вобласці. За што затрымалі віцябляніна – дакладна не вядома, імаверна, за каментары.

На «пакаяльным відэа», размешчаным у тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў, Віталь «прызнаецца», што пісаў абразлівыя каментары ў 2020 годзе. Напрыканцы відэа яго прымушаюць сказаць падпісантам, каб яны не пакідалі негатыўных каментароў пра ягонае затрыманне, бо тады яны «паедуць да яго ў ІЧУ», а таксама ён заклікае людзей ісці на выбары.

Для агітацыі ўдзелу ў выбарах у Беларусі выкарыстоўваюць не толькі ахвяраў рэпрэсіяў. Надоечы стала вядома, што прыйсці прагаласаваць актыўна заклікаюць сваіх прыхаджанаў святары Гарадзеншчыны.

Парламенцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 25 лютага. Яны ўпершыню пройдуць у фармаце адзінага дня галасавання: беларусы будуць выбіраць адразу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.

Разбор
Каго «выбіраем», дзе і навошта? 10 пытанняў пра Адзіны дзень галасавання
2024.02.09 10:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў