Вада ў маладзечанскім ручаі зноў пазелянела


Шматпакутны ручай у Маладзечне зноў пазелянеў, паведамляе Telegram-канал «Про Молодечно». Раней вада там набывала чырвоны і сіні колер. Два тыдні таму чыноўнікі абяцалі разабрацца і распавесці, хто псуе рэчку.

Забруджаны ручай у Маладзечне. 13 лютага 2023 года.
Фота: «Про Молодечно» / Telegram

У студзені вада ў ручаі каля Маладзечна тры разы за тыдзень змяніла колер. Яна была чырвонаю, зялёнаю, сіняю, пакрывалася алеістымі плямамі. Цяпер ручай ізноў пазелянеў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што праблема не развязваецца шмат гадоў, і скардзяцца, што ў ручай спускаюць хімічныя адкіды. Побач з ім ёсць трансфарматарны завод «Руэлта» (дачка расейскага заводу), маленькая крама, якая прадае аўтахімію, філіял «Менаблпаліва», бензастанцыя і крама апонаў.

Хто менавіта забруджвае раку, улады не кажуць. Два тыдні таму начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў казаў, што вінаваты вызначаны.

«Шкоды прыродзе няма. А вось разгільдзяйства работнікаў аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў ёсць. Яны эканомяць на ачышчальных збудаваннях і скідаюць адкіды вытворчасці ў ваду, як правіла, бліжэй да вечара, калі заканчваецца працоўны дзень. Нам ужо вядома, хто гэта зрабіў. Людзі будуць пакараныя, нават пакажам іх праз тэлевізар», – абяцаў чыноўнік.

Hавiны
Вада ў ручаі каля Маладзечна тры разы за тыдзень змяніла колер. Што адбываецца?
2023.01.30 15:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў