У Мінэканомікі расказалі, чаму ў Беларусі зніжаецца колькасць ІП


У Беларусі за 11 месяцаў 2023 года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зніжаецца: зарэгістравана на 13 тысяч менш, чым ліквідавана. Змяншэнне колькасці ІП звязана са змяненнем падатковага заканадаўства, паколькі адбываецца ператок у юрыдычныя асобы, расказаў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч, выступаючы на канферэнцыі «Бізнес Беларусі: Вынікі 23/Правілы гульні 24», піша officelife.media

грошы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2023 года ІП страцілі права на «спрошчаную сістэму падаткаабкладання». Акрамя таго, скарацілася колькасць відаў дзейнасці для адзінага падатку. Гэтыя новаўвядзенні пераарыентавалі выбар індывідуальных прадпрымальнікаў на дзейнасць у статусе юрыдычнай асобы.

Цяпер колькасць зарэгістраваных юрыдычных асоб перавышае колькасць ліквідаваных на 2600 суб’ектаў. Усяго ж у бягучым годзе зарэгістравана амаль 11 тыс. арганізацый, што на 2,5 тыс. больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.

У выніку ўпершыню з 2021 года назіраецца станоўчая дынаміка (плюс 2%) па колькасці дзеючых юрыдычных асоб. На 1% вырасла колькасць мікраарганізацый, на 9,5% – малых, на 2% – сярэдніх.

За 10 месяцаў паступленні ў бюджэт ад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва выраслі на 13%. Экспарт не сыравінных тавараў сектару за гэты ж час павялічыўся на $711 млн (плюс 10%). Доля экспартнай выручкі сектару малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) склала 33%. Экспарт паслуг МСП скараціўся на $21,5 млн. Пры гэтым доля экспарту паслуг сектару дасягнула 52% у агульным абʼёме паслуг краіны.

Рэпартаж
Вялікі сыход: чаму пусцеюць беларускія гандлёвыя цэнтры
2023.12.11 07:16

СП, belsat.eu

Стужка навінаў