Онлайн-заяўка на шэнген і штрыхкод замест налепкі: Рада ЕЗ ухваліла візавую рэформу


Рада ЕЗ ухваліла некалькі пастановаў, што тычацца візавай рэформы. Калі змены набудуць моц, падавацца на шэнгенскую візу ў шмат якіх выпадках можна будзе онлайн, а асабістыя візіты ў консульствы не спатрэбяцца, паведамляецца на сайце Рады.

Літоўская віза.
Фота: Белсат

Выканальнік абавязкаў міністра ўнутраных справаў Іспаніі Фэрнанда Грандэ-Марляска Гомэс заявіў, што новыя правілы «стануць значным паляпшэннем як для грамадзянаў, гэтак і для працэсу разгляду заявак»:

«Гэта спросціць працэс падачы заявак для падарожнікаў і знізіць нагрузку на нацыянальныя адміністрацыі, якія змогуць рэагаваць больш хутка і эфектыўна».

Рада Еўразвязу ўхваліла сёння дзве пастановы, што тычацца лічбавізацыі візавай працэдуры. Будзе створаная адмысловая платформа для падачы заявак на шэнгенскую візу – там заяўнікі змогуць увесці ўсе неабходныя звесткі, запампаваць электронныя копіі пашпартоў і іншых неабходных дакументаў, а таксама аплаціць візавы збор.

Hавiны
У Беларусі зменяцца правілы падачы дакументаў у візавыя цэнтры Польшчы
2023.09.30 15:51

Асабістыя візіты ў консульствы будуць у шмат якіх выпадках непатрэбнымі. Прыйсці давядзецца, калі віза афармляецца ўпершыню, калі сталіся несапраўднымі біяметрычныя звесткі і пасля замены пашпарта.

Візавых налепак больш не будзе – іх заменяць штрыхкоды з крыптаграфічным подпісам.

Найбліжэйшым часам ухваленыя пастановы будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўразвязу і набудуць моц. Дату, калі пачнуць дзеяць новыя правілы, вызначаць пасля завяршэння працы над візаваю платформай і лічбаваю візаю. Папярэдне запуск сэрвісу плануецца на 2026 год.

Агляд
«Калі не хочаце сапсаваць візавай гісторыі, прасіце італьянскі шэнген». Як атрымаць турыстычную візу?
2023.09.21 17:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў