Сілавікі затрымалі футбаліста, які заняўся сутэнёрствам


Супрацоўнікі МУС затрымалі футбаліста за арганізацыю прастытуцыі. Вядома не менш за дзясятак фактаў здзяйснення злачынства.

Вадзім Фядосік.
Фота: footballfacts.ru

У дачыненні да 24-гадовага маладзёна ўзбуджана тры крымінальныя справы па артыкулах: 171 («Арганізацыя прастытуцыі»), 171-1 («Уцягванне ў заняткі прастытуцыяй»), 373 («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару»).

На відэа, запісаным сілавікамі, малады чалавек расказвае пра тое, што ягоны сябра прапанаваў яму сустрэцца з дзяўчынай і што, магчыма, яна будзе згодная на сустрэчы за грошы. Ён сустрэўся з дзяўчынай, атрымаў яе згоду, пасля чаго размясціў у сацыяльных сетках старонкі, на якія пачалі пісаць «кліенты».

У аператыўным відэа прыводзіцца праслухоўванне падазраванага падчас таго, як ён наймаў дзяўчыну для заняткаў прастытуцыяй, таксама прыводзяцца скрыны з перапіскі хлопца з кліентамі.

Затрыманага завуць Вадзім Фядосік, ён быў гульцом менскага, а пазней берасцейскага «Дынама».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў