Дэпутат Еўрапарламенту запытаў начальніка калоніі аб стане здароўя Статкевіча


Дэпутат Еўрапарламенту Пятрас Аўштравічус адправіў ліст начальніку калоніі №13 у Глыбокім, у якім папрасіў прадставіць інфармацыю аб стане здароўя палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча. Сёння ён адзначае свой 67 дзень нараджэння.

Мікола Статкевіч.
Фота: hramada.org

«Адважны беларускі апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч адзначае свой 67-ы дзень нараджэння за сценамі лукашэнкаўскай турмы. Нядаўна я напісаў ліст начальніку турмы з просьбай прадставіць інфармацыю аб стане здароўя Мікалая. Адсутнасць адказу не здзівіла. Будзьце здаровы і моцны, Мікалай», – напісаў еўрадэпутат у Twitter.

Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі 1169 содняў, ані лістоў, ані звестак ад яго жонка не атрымлівае больш за паўгода. У ліпені ягонай жонцы Марыне Адамовіч вярнулі адпраўлены ў калонію ліст з паметкай «адмова ад атрымання». Таксама ў ліпені з’явілася інфармацыя пра пагаршэнне здароўя палітвязня. Паведамлялася, што Статкевіча трымаюць у адзіночнай камеры і часта кідаюць у штрафны ізалятар.

У адмысловай заяве абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай адзначаецца, што 67-ыя народзіны Статкевіч сустракае ў адзіночнай камеры памерам з кабіну ліфта.

«Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца зламаць Статкевіча. Але Мікалай – чалавек з моцным духам, цвёрдым характарам і воляй у душы. Пра гэта сведчаць яго жыццёвая пазіцыя і ўчынкі. Сёння я б хацела пазычыць яму моцнага здароўя і як мага хутчэй апынуцца побач са сваёй жонкай, дзецьмі і паплечнікамі», – гаворыцца ў заяве Ціханоўскай.

Палітыка затрымалі ў траўні 2020 года. Паводле абвінавачвання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» суддзя Мікалай Доля прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

Інтэрв’ю
Чаму рэжым Лукашэнкі хавае інфармацыю пра палітвязняў
2023.08.02 09:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў