Даследаванне: толькі 24 % палякаў прыязна ставяцца да беларусаў


Польскі Цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання пра стаўленне жыхароў краіны да іншых нацыяў. Выявілася, што беларусы выклікаюць сімпатыю толькі ў 24 % палякаў. 47 % ставяцца да нас з непрыяззю.

Вынікі даследавання пра стаўленне палякаў да іншых нацыяў. Графіка: Цэнтр вывучэння грамадскай думкі Польшчы / cbos.pl

Да беларусаў палякі ставяцца лепей, чымся да расейцаў, і горай, чым да ўкраінцаў.

24 % апытаных заявілі пра сімпатыю да нас, 21 % ставіцца абыякава, а 47 % – з непрыяззю. 8 % вызначыцца з адказам не здолелі.

Ніжэйшыя за беларусаў у рэйтынгу – цыганы (22 % прыязных) і расейцы (8 %). 76 % рэспандэнтаў прызналіся ў дрэнным стаўленні да грамадзянаў Расеі.

Да ўкраінцаў з сімпатыяй ставяцца 40 % палякаў (столькі ж – да грузінаў і немцаў), абыякава – 26 %, з непрыяззю – 30 %.

Больш за ўсё палякі радыя амерыканцам (65 %), італьянцам (63 %), чэхам (61 %) і славакам (60 %).

Да яшчэ адных суседзяў Беларусі – літоўцаў – прыязна ставіцца 51 % апытаных.

Амерыканцы ўзначальваюць польскі рэйтынг сімпатыяў другі год запар.

Каментар
Літоўскі журналіст абурыўся беларусамі ў Вільні, заклікаў «паказаць, што ім не радыя»
2024.02.02 10:04

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў