Расея нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу


Увечары 12 сакавіка расейская армія ўчыніла ракетны ўдар па жылым раёнам Крывогу Рогу. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі трое мірных жыхароў, 38 атрымалі раненні.

Расея нанесла ракетны ўдар па Крывому Рогу, 12 сакавіка 2024 году.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Мэр Крывога Рогу Аляксандр Вілкул паведамляе, што ў выніку расейскай атакі было зафіксавана як мінімум тры «прылёта». Адна ракета трапіла ў 9-павярховы дом, распачаўся пажар. Ёсць забітыя і параненыя.

Яшчэ адна ракета трапіла ў дах 5-павярховага дому ў Металургічным раёне гораду.

Расея нанесла ракетны ўдар па Крывому Рогу, 12 сакавіка 2024 году.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак паведамляе, што, паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два чалавекі. Шпіталізаваныя больш за тры дзясяткі. Пяцёра пацярпелых адразу накіравалі  аперацыйную, у тым ліку дзіця.

Пазней Лысак распавёў, што колькасць загінулых вырасла да трох чалавек, а колькасць параненых – да 38 (у тым ліку 10 дзяцей).

Тэлеграм-канал «СВОЇ | Кривий Ріг» паведамляе, што ў адным з раёнаў гораду знікла святло.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў