Прафіцыт вонкавага гандлю Беларусі за год скараціўся амаль у 10 разоў


Прафіцыт вонкавага гандлю Беларусі таварамі і паслугамі склаў $ 480,7 млн у 2023 годзе, паведамляе Нацбанк. У 2022 годзе было $ 4,59 млрд. Зніжэнне адбылося таму, што Беларусь нарасціла імпарт тавараў, а экспарт паслугаў значна асеў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

У 2023 годзе Беларусь значна актыўней нарошчвала імпарт, чым экспарт. Закупы тавараў і паслугаў за мяжою выраслі на 12,1 %, да $ 47,39 млрд, а экспарт павялічыўся толькі на 2,1 %, да $ 47,87 млрд.

Часткова прасяданне сальда адбылося за кошт паслугаў. У 2023 годзе іх экспарт знізіўся на 7,9 %, да $ 8,5 млрд, а імпарт вырас на 12,7 %, да $ 5,67.

Сярод паслугаў, якія больш за ўсё экспартуе Беларусь, – транспартныя паслугі і IT. Гэтыя ж сферы цягнулі ВУП Беларусі ўніз у 2023 годзе.

Экспарт тавараў у 2023 годзе павялічыўся на 4,6 % і склаў $ 39,37 млрд. Імпарт пры гэтым вырас на 12 %, да $ 41,72 млрд. Адмоўнае сальда склала $ 2,36 млрд.

Аналітыка
У абыход санкцыяў праз Еўропу? Як і чым Беларусь гандлюе з ЕЗ
2023.12.04 14:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў