Палітвязень Яўген Цітоў – на свабодзе. Адбыў год «хіміі» за сарваны чырвона-зялёны сцяг


Палітвязень Яўген Цітоў адбыў пакаранне на «хіміі» і 12 студзеня выйшаў на волю, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жыхар Жлобіна Яўген Цітоў адбываў прысуджаны яму 1 год абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 49 у Шклове.

28-гадовага мужчыну затрымалі 21 студзеня 2021 году і прысудзілі да «хіміі» за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) – за тое, што сарваў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.

30 ліпеня 2021 году ён быў прызнаны палітвязнем. Яўген Цітоў правёў у няволі 358 дзён.

Hавiны
На свабоду выйшлі палітвязні Васіль Пілец і Ілля Лабацэвіч
2022.01.11 19:19

ЗК

Стужка навінаў