Найбольш бедных у Беларусі – у Магілёўскай вобласці


Колькасць бедных у Беларусі ў трэцім квартале 2023 года склала 3,5 % ад усяго насельніцтва ці каля 320 тысяч чалавек, паведамляе праект «Вашы грошы» са спасылкай на афіцыйную статыстыку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле аналітыкаў, у папярэднім квартале сёлета бедных было больш. Скарачэнне іхнай колькасці было магчымым дзякуючы паскоранаму росту заробкаў і нізкай інфляцыі (яна ў чацвёртым квартале зноў значна вырасла).

Бедным у Беларусі лічыцца чалавек з даходам каля 360 рублёў на месяц.

Большасць бедных у нашай краіне жыве ў вёсках – 6,2 %. У гарадах – 2,8 %.

Графік малазабяспечанасці беларусаў. Інфаграфіка: Вашы грошы / Telegram

Самы высокі ўзровень беднасці мае Магілёўская вобласць – 5,4 %. У гэтай жа вобласці традыцыйна самыя нізкія заробкі.

Далей ідзе Гомельская вобласць – там 5,1 % бедных. Потым – Віцебская і Берасцейская з 4,9 %. У Менскай і Гарадзенскай вобласцях узровень беднасці складае 2,6 %. Самыя заможныя беларусы жывуць у Менску – у сталіцы бедных усяго 1,1 %.

Аб’ектыў
Колькі беларусаў знаходзяцца за рысаю беднасці?
2023.11.29 20:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў