У Магілёве жанчына хацела інвеставаць і перавяла ашуканцам 17 тысячаў рублёў


У Магілёве 36-гадовая жанчына знайшла ў інтэрнэце ілжывую рэкламу біржавых інвестыцыяў і перавяла ашуканцам 17 тысячаў рублёў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Старонка ў Telegram, з якой пісалі ашуканцы. Крыніца: УУС Магаблвыканкаму / Telegram

Магіляўчанка «паверыла абʼяве ў адной з сацыяльных сетак пра магчымасць хуткага і лёгкага заробку». Убачыўшы абʼяву, жанчына перайшла па спасылцы і пакінула заяўку. Затым з ёю звязаўся невядомы, які назваўся работнікам арганізацыі.

«Ён растлумачыў, што для рэгістрацыі ў праекце ёй неабходна пацвердзіць свае пашпартныя звесткі і ажыццявіць некалькі грашовых пералічэнняў – агульная сума якіх пасля склала блізу 17 тысячаў рублёў», – піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Дыялог магіляўчанкі з ашуканцам. Крыніца: УУС Магаблвыканкаму / Telegram

Вывесці грошы жанчына не здолела, тады яна западозрыла, што яе падманулі, і звярнулася ў міліцыю.

Hавiны
Пенсіянер зразумеў, што яго падманваюць махляры, але не разгубіўся
2024.03.04 14:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў