Памежная ахова Польшчы за содні спыніла больш за 70 асобаў на мяжы з Беларуссю


За 10 сакавіка польскія памежнікі спынілі больш за 70 чалавек, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Працаўніца Памежнай аховы Польшчы.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Сярод тых, хто спрабаваў нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу, былі грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емену і Афганістану. Найбольшую колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў зафіксавалі на заставе «Мельнік».

Памежнае ахова Польшчы перадае таксама, што каля заставы «Крынкі» 15 чалавек спрабавалі пераплысці памежную Свіслач на пантоне.

Польскія памежнікі вінавацяць беларускіх калегаў у тым, што тыя дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу: «Падвозяць, паказваюць месцы, дзе можна перайсці, даюць ім інструменты для разразання калючага дроту», – паведамляла Памежная ахова Польшчы. Публікаваліся таксама відэа, дзе людзі з чоўнам рухаюцца ўздоўж мяжы ў суправаджэнні аўтамабіляў і людзей ва ўніформе.

У сваю чаргу Памежны камітэт Беларусі вінаваціць палякаў у гвалтоўным выцісканні ўцекачоў з тэрыторыі Польшчы назад у Беларусь «з ужываннем фізічнай сілы і слезацечнага газу». Беларускія памежнікі паведамляюць, што з 5 да 9 сакавіка праз брамы для жывёлы ў Беларусь былі перамешчаныя «17 чалавек афра-азіяцкага выгляду».

Каментар
Літва спыніла ўзаемадзеянне з беларускімі памежнікамі і мытнікамі. Якія будуць наступствы?
2023.02.16 17:45

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў