Мянчук дастаў са смеццевай скрыні ў абменніку $ 100. Яго судзілі за пакражу


Менчука судзілі за пакражу і пакаралі штрафам памерам 2000 рублёў за тое, што ён дастаў са смеццевай скрыні ў абменніку $ 100 і пакінуў іх сабе. Пра гэта распавяла пракуратура Цэнтральнага раёну Менску.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

36-гадовы мужчына прыехаў у гандлёвы цэнтр, каб абмяняць валюту. У абменным пункце ён заўважыў $ 100 у смеццевай скрыні і забраў іх, а не аддаў касіру.

Купюру выпадкова выкінула з чэкам іншая кліентка.

Міліцыя знайшла мужчыну з дапамогаю запісу з камеры відэаназірання. Паводле звестак пракуратуры, ён прызнаў віну, раскаяўся і папрасіў прабачэння ў жанчыны, якая выкінула грошы.

«Абвінавачаны працаўладкаваны кладаўшчыком у прыватнай кампаніі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Суд прызнаў яго вінаватым у таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы) і на падставе часткі 1 артыкулу 205 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 50 базавых велічынь (2000 рублёў)», – распавёў намеснік пракурора Цэнтральнага раёну Андрэй Нікольскі.

Пакуль прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Разбор
«Чэргі, касіры чапляюцца». Беларускія банкі зрабілі больш жорсткімі правілы прыёму валюты
2023.08.28 15:22

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў