Інфляцыя ў Беларусі разганяецца чатыры месяцы запар


Белстат падлічыў, што ў студзені ў параўнанні з снежнем цэны ў Беларусі выраслі на 0,8%, пры гэтым болей за ўсё падаражэлі харчовыя тавары. А ў параўнанні з леташнім студзенем цэны павялічыліся на 5,9%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by

У студзені месяц да месяца харчы падаражэлі на 1,3%, паслугі і нехарчовыя тавары – на 0,4%. У прыватнасці, як паведаміў Белстат, цэны на гародніну выраслі на 6,4%, на садавіну – на 2,5%, алкагольныя напоі – на 1,8%, яйкі – на 1,5%.

Друкаваныя выданні падаражэлі на 2,7%, лекі – на 1,8%, а абутак, наадварот, патаннеў – на 1%.

Сярод паслугаў заўважна выраслі ў цане праўныя, адразу на 8,1%. Паслугі культуры падаражэлі на 2,5%, а паслугі паветранага транспарту патаннелі на 2,4%.

У параўнанні з студзенем 2023 года цэны ў Беларусі выраслі на 5,9%, у тым ліку на харчы – на 6,9%, а на паслугі – на 7,5%.

Раней даследчы цэнтр BEROC звяртаў увагу, што напрыканцы 2023-га інфляцыя ў Беларусі паскорылася з 2% год да года ў верасні да 5,8% у снежні.

«Стрымліванне інфляцыі, шмат у чым адміністрацыйнымі метадамі, можа стаць прыярытэтам эканамічнай палітыкі, а прырост коштаў сёлета абмяжуецца 5–7% год да года. Сітуатыўнасць і валюнтарызм эканамічнай палітыкі выступаюць магутнымі чыннікамі нявызначанасці прагнозу», – адзначаецца ў аглядзе інфляцыі ў чацвёртым квартале 2023 года.

Пры гэтым, як мяркуюць у BEROC, «назапашаны цэнавы ціск мог бы прывесці да паскарэння інфляцыі сёлета да 8–10% год да года».

Паводле прагнозаў цяперашніх уладаў, інфляцыя сёлета не мусіць перавысіць 6%.

Аналітыка
Эканоміка Беларусі больш не можа хутка расці, а цэны могуць – прагноз на 2024 год
2023.12.21 15:48

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў