У Беларусі хапіла лішніх яек для навагодніх сталоў расейцаў


Пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Расею з 1 па 9 студзеня 2024 года выраслі амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Як паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду, у першы тыдзень новага года іх аб’ём вырас да 11700000 штук.

На Салігорскай птушкафабрыцы.
Фота: molodeckie.by

«За перыяд з 1 па 9 студзеня 2024 года пастаўлена 11,7 млн. штук курыных харчовых яек. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года адзначаецца павелічэнне амаль удвая. З 1 па 9 студзеня 2023 года было ўвезена 6,3 млн. штук курыных харчовых яек», – адзначылі ў ведамстве.

У мінулым годзе з Беларусі ў Расею было ўвезена больш за 510,8 млн штук курыных харчовых яек.

«Беларусь зʼяўляецца стабільным пастаўшчыком харчовага яйка ў Расею. Па дадзеных ФДІС «Аргус», на расейскі рынак на працягу чатырох апошніх гадоў паступіла ў сярэднім больш за 630 млн штук харчовага яйка ў год», – распавялі ў Рассельгаснаглядзе.

Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў прадстаўнікам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі падзяліцца з расіянамі курынымі яйкамі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ, каментуючы сітуацыю з недахопам яек у РФ, заявіў, што Беларусь гатова пастаўляць у Расею лішкі курыных яек і мяса, якія ў яе ёсць.

Разбор
«Нам хопіць, не хвалюйцеся». Улады паабяцалі не пакінуць беларусаў без яек на фоне ажыятажу ў Расеі
2023.12.14 18:09

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў