Сілавікі зачынілі ў Беларусі каля дзесяці камерцыйных установаў, дзе вывучалі польскую мову


Кіраўнікоў моўных курсаў затрымліваюць, ад працаўнікоў патрабуюць спісы выкладчыкаў і студэнтаў, якім пагражае пераслед. Асабліва сілавікі цікавяцца ўладальнікамі карты паляка, паведамляе беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Карта паляка.
Фота: belsat.eu

Беларускія сілавікі дабіліся закрыцця каля 10 прыватных устаноў, якія навучаюць польскай мове. Прапаганда пагражае рэпрэсіямі больш як 160 тысячам чалавек, якія маюць карты паляка.

Раней паведамлялася пра закрыццё школы «Polskipro», куды сілавікі прыйшлі 21 снежня 2023 года. У гэты ж дзень адбыўся ператрус у моўнай школе «ПанПрафесар», якая таксама абвясціла пра сваё закрыццё пасля дзевяці гадоў працы.

Рэжым Лукашэнкі з ліпеня 2023 года патрабуе, каб грамадзяне паведамлялі пра наяўнасць дазволу на жыхарства, пашпарта іншай краіны ды іншых дакументаў, выдадзеных іншымі дзяржавамі. Дзяржаўным службоўцам увогуле не дазволена мець карты паляка.

Hавiны
«Ялей на сэрца азвяронкаў». У Менску праз ціск сілавікоў закрываецца буйная школа польскай мовы
2024.01.06 09:11

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў