У Кіеве правялі акцыю за аднаўленне разбуранага мемарыялу беларускім ваярам


У Кіеве адбылася акцыя за аднаўленне мемарыяла памяці беларускіх добраахвотнікаў. На акцыі прысутнічалі байцы палка імя Кастуся Каліноўскага, байцы БДК, беларускія і ўкраінскія ветэраны, валанцёры. Мэта акцыі – аднавіць мемарыял загінулым беларусам і прызваць да адказнасці тых, хто знішчыў помнік.

Дзяніс Урбановіч, баец батальёна Волат палка Кастуся Каліноўскага, выступае з прамовай падчас акцыі «За аднаўленне мемарыяла памяці беларускіх добраахвотнікаў». Кіеў, Украіна. 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Мемарыял памяці беларускіх добраахвотнікаў, Кіеў, Украіна, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Падчас акцыі «За аднаўленне мемарыяла памяці беларускіх добраахвотнікам», Кіеў, Украіна, 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат

Мемарыял беларускім добраахвотнікам, якія загінулі за незалежнасць Украіны, быў афіцыйна ўстаноўлены на фасадзе каледжу Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэхналогіяў яшчэ ў 2016 годзе. Аднак на пачатку кастрычніка стала вядома, што яго вырашылі разабраць, бо Украіна нібыта знаходзіцца ў вайне з Беларуссю. Пазней група дэпутатаў Вярхоўнай рады Украіны звярнулася да кіеўскіх уладаў і ў Міністэрства адукацыі Украіны з патрабаваннем «спыніць знішчэнне мемарыяльнай шыльды, якая ўшаноўвае памяць беларусаў, якія аддалі жыццё ў барацьбе за Украіну».

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў