Вялікая Брытанія выступае супраць накіравання войскаў ва Украіну


Міністр замежных справаў Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў у інтэрвʼю нямецкай газеце «Süddeutsche Zeitung», што выступае супраць адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну нават для правядзення трэнавальных місіяў. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Міністр замежных справаў Брытаніі Дэйвід Кэмэран.
Фота: David Cameron / Facebook

Паводле міністра, навучанне лепш усяго праводзіць за межамі, паколькі замежныя вайскоўцы на тэрыторыі Украіны стануць мішэнню для Расеі.

Брытанія ўжо падрыхтавала на сваёй тэрыторыі 60 тысяч украінскіх салдат, сказаў Кэмэран.

Разам з тым, брытанскі прэм’ер выказаў гатовасць працаваць з Берлінам, каб зняць занепакоенасць адносна паставак крылатых ракет «Taurus» Кіеву (іх далёкасць можа складаць да 500 км).

«Мы гатовыя разгледзець усе варыянты дасягнення максімальнага эфекту для Украіны», – сказаў ён.

Кіраўнік брытанскага МЗС адмаўляе пагрозу, што пастаўкі крылатых ракет Украіны могуць прывесці да эскалацыі баявых дзеянняў. «Можна зацвердзіць абмежаванні на выкарыстанне гэтай зброі, каб яно ніякім чынам не спрыяла эскалацыі», – сказаў Кэмэран.

Hавiны
Францыя плануе запусціць вытворчасць вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Украіны
2024.03.08 19:23

Нагадаем, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на мінулым тыдні заявіў, што выпраўленне вайскоўцаў NATO ва Украіну «не мусіць быць выключана».

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі станоўча ацаніў словы Макрона, зазначыўшы, што яны разлічаны на тое, каб Уладзімір Пуцін баяўся наступнага кроку NATO, «а не мы Пуціна». «Прысутнасць сіл NATO ва Украіне не зʼяўляецца чымсьці неймаверным», – заявіў ён.

Hавiны
МЗС Польшчы: накіраванне войскаў NATO ва Украіну «не зʼяўляецца чымсьці неймаверным»
2024.03.08 22:29

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў