Вадамёт і слезацечны газ. Як выглядала сталіца Грузіі падчас пратэстаў


Парламент Грузіі 7 сакавіка прыняў у першым чытанні законапраект аб замежных агентах, які адразу выклікаў хвалю пратэстаў у Тбілісі. Некалькі тысяч чалавек сабраліся на галоўным праспекце Шота Руставэлі ў сталіцы каля будынку парламенту, каб выказаць свой пратэст. Для разгону мітынгоўцаў былі выкарыстаныя слезацечны газ, вадамёт ды сотні сілавікоў. «Белсат» сабраў галоўныя фотаздымкі падзеі.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая цяпер у Нью-Ёрку з афіцыйным візітам, падтрымала ў сваім звароце пратэстоўцаў і сказала, што яны прадстаўляюць свабодную Грузію, піша «Грузия online». Яна таксама паабяцала накласці вета на закон пра замежных агентаў.

Апазіцыя ў Грузіі збіраецца працягваць пратэсты.

Пратэстоўцы трымаюць сцягі Грузіі, Украіны і НАТА перад будынкам парламенту ў Тбілісі, Грузія.
Фота: AFP / East News
Людзі трымаюць ліхтарыкі ля будынку парламенту Грузіі ў Тбілісі.
Фота: Zurab Tsertsvadze / AP Photo / East News
Мужчына з грузінскім сцягам ідзе з расчыненымі рукамі да паліцэйскага шэрагу.
Фота: Zurab Tsertsvadze / AP Photo / East News
Грузінская паліцыя перакрыла дарогу падчас акцыі пратэсту супраць закона аб «замежных агентах».
Фота: Irakli Gedenidze / Reuters / Forum
Паліцыя страляе з вадамёта ў дэманстрантаў на праспекце Руставэлі ў Тбілісі.
Фота: Nicolo Vincenzo Malvestuto / AP Photo / East News
Пратэстоўцы зламалі ахоўную агароджу ля будынку парламенту Грузіі ў Тбілісі.
Фота: Zurab Tsertsvadze / AP Photo / East News
Чалавек у процівагазе стаіць на агароджы перад парламентам Грузіі.
Фота: Zurab Tsertsvadze / AP Photo / East News
Паліцыя выкарыстоўвае вадамёт і слезацечны газ супраць пратэстоўцаў, якія размахваюць сцягам Еўразвязу.
Фота: Stringer / AFP / East News
Лекары хуткай аказваюць першую медычную дапамогу пацярпелым ад выкарыстання слезацечнага газу.
Фота: AFP / East News
Праспект Руставэлі ля парламенту Грузіі пасля сутыкненняў з паліцыяй.
Фота: AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў