Напад «Хамасу» на Ізраіль і авіяўдар па сірыйскім Ідлібе. Фатаграфіі тыдня


Больш за 50 ахвяраў у выкіну абстрэлу ўкраінскага сяла Гроза, эскалацыя канфлікту паміж Ізраілем і сектарам Газа, наступствы авіяўдару ў Ідлібе – сабралі галоўныя фатаграфіі за тыдзень.

Баевікі групоўкі «Хамас» запускаюць ракеты ў бок Ізраілю з сектару Газа. Узброенае крыло «Хамас» абвясціла аб пачатку аперацыі супраць Ізраілю пад назвай «Паводка Аль-Акса». Узброеныя палестынцы з сектару Газа зайшлі на тэрыторыю Ізраілю і захапілі некалькі населеных пунктаў ля мяжы. На вечар 7 кастрычніка колькасць загінулых у Ізраілі вырасла да 250 чалавек, у сектары Газа – не менш за 232 чалавекі. Газа, сектар Газа. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Fatima Shbair / AP Photo / East News
Украінскі вайсковец абдымае сваю каханую перад тым, як яна сядзе ў цягнік да Кіева, на чыгуначнай станцыі ў Краматорску, Данецкая вобласць, Украіна. 2 кастрычніка 2023 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае дыслакацыю некалькіх брыгадаў Збройных сілаў Украіны, якія выконваюць баявыя задачы ў ваколіцах Купянску – Ліману у Харкаўскай вобласці, Украіна. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Handout / Ukrainia Presidentia Prress Service / AFP / East News
Паліцыя выносіць целы з разбуранай кавярні-крамы ў сяле Гроза Харкаўскай вобласці пасля ракетнага абстрэлу. У гэтым месцы праходзіў памінальны абед, таму ў час удару прысутнічала шмат людзей. Ахвярамі трагедыі сталі 52 чалавек, сярод якіх – 10-гадовы хлопчык. Усяго ў паселішчы жыло 330 жыхароў. Гроза, Украіна. 5 кастрычніка 2023 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Параненаму хлопчыку надаюць медычную дапамогу ў шпіталі SAMS у кантраляваным паўстанцамі паўночна-заходнім горадзе Ідліб пасля авіяўдараў сірыйскімі ўрадавымі сіламі. У выніку абстрэлаў загінулі 10 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Абстрэлы адбыліся пасля нападу беспілотнікаў на вайсковую акадэмію ў падкантрольным ураду горадзе Гомс. Ідліб, Сірыя. 5 кастрычніка 2023 года.
Фота: Abdulaziz Ketaz / AFP / East News
Паліцыянты эвакуююць жанчыну і дзіцём з месца абстрэлу ў горадзе Ашкелён (Ashkelon) на поўдні Ізраілю. У адказ на канцэнтраваны ракетны абстрэл з сектару Газа армія Ізраілю абвясціла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі «Жалезныя мячы». На ўсёй тэрыторыі Ізраілю ўведзены рэжым надзвычайнага становішча, армія аб’явіла аб стане гатовасці да вайны. Ашкелён, Ізраіль. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Tsafrir Abayov / AP Photo / East News
Людзі з даху шматпавярховіка (злева) назіраюць за шарам агню і дыму, які падымаецца над будынкам «Палестынскай вежы» ў горадзе Газа пасля ракетнага ўдару Ізраілю ў адказ на пачатак тэрарыстамі «Хамас» аперацыі супраць Ізраілю. Газа, Сектар Газа. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mahmud Hams / AFP / East News
Мужчына едзе на ровары міма жылога раёну, які расчышчаюць для пашырэння дарогі ў в’етнамскай сталіцы Ханой (Hanoi). 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Nhac Nguyen / AFP / East News
Мігранты, пераважна з Венесуэлы, едуць на дахах вагонаў таварнага цягніка ў штаце Чыўаўа (Chihuahua), Мексіка. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Herika Martinez / AFP / East News
Украінскія сапёры падрываюць проціпяхотную міну МОН-90 падчас вучэнняў у Данецкай вобласці, Украіна. 2 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Габрэйскія вернікі моляцца падчас тыднёвага свята Сукот побач з адной з брамаў на гары Святыні (The Temple Mount), вядомай мусульманам як Высакароднае свяцілішча, у Старым горадзе Іерусаліму, Ізраіль. 4 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ohad Zwigenberg /AP Photo / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў