Польскі аператар «Pern» паведаміў, што прычынаю разгерметызацыі нафтаправоду «Дружба» не сталася дыверсія. «Інцыдэнт не мае прыкметаў дзейнасці трэціх асобаў», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі, што распаўсюдзіла агенцтва PAP. Рамонт трубы плануецца скончыць 8 жніўня.
Інцыдэнт адбыўся 5 жніўня ў гміне Ходэч у цэнтральнай частцы Польшчы. Праз выцек сыравіны спынілі перапампоўку па адной галіне нафтаправоду «Дружба» ў кірунку Нямеччыны. Другая магістраль працуе ў звычайным рэжыме.
Што сталася прычынаю здарэння, пакуль не вядома, аднак дакладна не дыверсія.
«Інцыдэнт не мае прыкметаў дзейнасці трэціх асобаў», – заявіў аператар «Pern».
Пашкоджаны кавалак трубы выразалі, новы рыхтуецца да ўсталявання. Рамонт плануецца закончыць 8 жніўня раніцою.
Сёння ж пачнецца рэкультывацыя тэрыторыі побач з месцам выцеку. Адтуль ужо вывезлі 50 кубаметраў забруджанага грунту.
Сяргей Крот belsat.eu