У Беларусі заблакавалі доступ да парталу «Польскага радыё»


У канцы ліпеня 2022 года ўлады Беларусі прызналі партал «Польскага радыё» «экстрэмісцкім», доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень. Пра гэта паведамляе беларуская служба «Польскага радыё».

Галоўная старонка «Польскага радыё» за 7 жніўня 2022 года. Скрыншот: polskieradio.pl

«Лукашэнкаўскі рэжым актыўна змагаецца з незалежнымі медыямі, асабліва апошнія два гады, блакуе доступ да сайтаў, прызнае іх экстрэмісцкімі, не дазваляе друкаваць і распаўсюджваць газетаў. Аднак міжнародны радыёэфір застаецца непадуладным цэнзуры», – адзначае рэдакцыя парталу.

Матэрыялы беларускай службы «Польскага радыё» застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры – слухаць можна па ўсёй Беларусі тры разы на дзень на доўгіх хвалях, частата 225 кГц. Гадзінная праграма транслюецца з 7-й да 8-й раніцы менскага часу на сярэдніх хвалях, частата 1386 кГц.

Аналітыка
Канал «ЗаБеларусь», Арэстовіч, Пушкін і стыкеры. Што прызналі экстрэмісцкім у ліпені
2022.08.06 11:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў