На Гомельшчыне затрымалі «раскрадальніц грабніц»


На Гомельшчыне затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі і прадавалі штучныя кветкі з магіл, піша партал БрэстСІЦІ.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Могілкі «Русіно». Баранавічы, Беларусь. 26 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

«Паведамленні аб крадзяжах на могілках паблізу вёскі Рудня сталі паступаць у Рэчыцкі РАУС з пачатку лютага. Жулікі амаль ушчэнт абносілі нядаўнія пахаванні», – гаворыцца ў паведамленні.

Падчас расследавання праваахоўнікі выйшлі на дзвюх жыхарак Рэчыцы 38 і 30 гадоў, якіх летась падазравалі ў датычнасці да такіх крадзяжоў у суседнім Светлагорскім раёне.

У адну з начэй жанчын затрымалі з пакетамі, набітымі штучнымі кветкамі. Рэшткі раней выкрадзеных кветак былі знойдзеныя падчас ператрусу дома ў адной з затрыманых.

Паведамляецца, што яны спустошылі 6 свежых магілаў. Выкрадзеныя кветкі жанчыны вазілі прадаваць у Гомель.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў