У Беларусі патаннелі бензін і дызельнае паліва


Канцэрн «Белнафтахім» з 7 сакавіка знізіў на 1 капейку ўзровень максімальных рознічных цэнаў на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100.
Фота: АВ / Белсат

Кошт аўтамабільнага бензіну цяпер складае для АІ-92-К5-Еўра – 2,35 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 2,45 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 2,67 рубля. Дызельнае паліва цяпер каштуе 2,45 рубля.

Прычыны змянення цэнаў канцэрн не назваў.

Цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі не мяняліся больш як восем месяцаў. А з 1 сакавіка па 28 чэрвеня 2022 года яны раслі 18 разоў – нязменна на 2 капейкі.

Тым часам заходнія краіны ў рамках санкцыяў у дачыненні да Расеі за вайну ва Украіне ўстанавілі ліміт коштаў на расейскія нафту і нафтапрадукты, што спрычынілася да падзення іх коштаў у свеце.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў