Крыніца «Белсату»: затрыманні ў Берасці – гэта зачыстка перад прыездам Лукашэнкі


1 снежня ў Берасці паводле розных падлікаў затрымалі ад 7 да 10 чалавек, ва ўсіх іх прайшлі ператрусы, пасля чаго людзі правялі па 72 гадзіны ў берасцейскім ІЧУ.

«Сілавікоў вельмі злуюць здымкі з нацыянальнай сімволікай, якія дасылаць берасцейскія партызаны вам на «Белсат», таму падчас ператрусаў сілавікі самі падкідалі людзям бел-чырвона-белыя сцягі і забралі тэхніку. Для іх вельмі важна знайсці гэтых людзей, бо пратэст задушаны, а здымкі з’яўляюцца. Але, здаецца, гэтым разам нічога не атрымалася, бо ўсіх адпусцілі», – кажа нашая крыніца.

Абноўлена
З раніцы па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы
2021.12.01 10:20

Але трэба рыхтавацца да яшчэ адной або некалькіх хваляў затрыманняў.

«24 снежня ў Берасце прыязджае Лукашэнка – адкрываць новы медцэнтр. І да гэта часу горад мусіць быць стэрыльным, бо ў Берасці былі вельмі моцныя пратэсты, чым быў вельмі незадаволены так званы прэзідэнт. Цяпер кіраўніцтва гораду будзе здаваць яму вельмі важны іспыт», – лічыць берасцеец.

Новы медычны цэнтр – гэта дзіцячая і дарослая паліклінікі, а таксама жаночая кансультацыя. Будаўніцтва пачалося напрыканцы 2019 года, і для берасцейскіх уладаў гэта быў важны праект.

Тым не менш, справы двух людзей усё ж дашлі да суда. Гэтак, 3 снежня суддзя Ленінскага раёну Берасця Аляксандр Сямянчук, сумна вядомы па вынясенні палітычных рашэнняў, пакараў 34-гадовага жыхара Жабінкі Андрэя Шынко 10 соднямі арышту за рэпост зліваў кіберпартызанаў у канале «Мая Жабінка». А справу 35-гадовага Аляксандра Бабіча (не блытаць з палітвязням Аляксандрам Бабічам) суд адправіў на дапрацоўванне, мужчыну закідалі падпіскі на «Нехту» і «Зеркало».

Hавiны
У краіне працягваюцца звальненні медыкаў. Гэтым разам за удзел у відэа супраць фальсіфікацыі выбараў
2021.12.02 17:43

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў