Журналістка «Белсату» трапіла ў аварыю. Калегі збіраюць грошы на рэабілітацыю


Журналістку Юлію Цяльпук нядаўна збіла машына. Пасля складанай аперацыі Юлію чакае працяглая рэабілітацыя. Калегі збіраюць ёй грошы, далучыцца можа кожны ахвочы.

Юлія Цяльпук.
Фота: julia.cialpuk / Facebook

Юлія Цяльпук ужо перанесла аперацыю, але зараз яе чакае працяглы перыяд рэабілітацыі. Падчас аперацыі лекары літаральна сабралі яе калена па кавалачках.

Бліжэйшыя паўтара месяца Юлія не зможа самастойна хадзіць. Яна мае 7-гадовую дачку, якую цяпер будзе цяжка даглядаць, і пасля аперацыі ў Юліі могуць з’явіцца нечаканыя выдаткі – напрыклад, ёй патрэбная дапамога з тым, каб завозіць дачку ў школу і забіраць са школы.

Калегі збіралі Юліі грошы ў рэдакцыі, а пазней адкрылі збор грошай онлайн на сайце Zrzutka.pl. Сабраць ёй хочуць 5000 злотых.

Навіной пра збор падзялілася Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Нядаўнія матэрыялы Юліі на «Белсаце» такія:

Аб’ектыў
Заробкі: растуць, падаюць ці стаяць?
2023.10.25 21:45
Аб’ектыў
10 гадоў як пабудавалі лукашэнкаўскі палац
2023.10.24 22:03
Аб’ектыў
Беларусь стала рызыкоўнай для інвестараў
2023.10.18 22:17
Аб’ектыў
Неабмежаванае праўленне пачнецца пасля Рэферэндуму-2004
2023.10.17 22:43
Аб’ектыў
Беларускім таварам адкрылі шырокі шлях у гандлёвыя цэнтры
2023.10.11 22:32

belsat.eu

Стужка навінаў