Топ-мэнэджару мабільнага аператара «life:)» прысудзілі 8 гадоў калоніі


Менскі гарадскі суд прысудзіў топ-мэнэджэра мабільнага аператара «life:)» Арцёма Воўна да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «зліў дадзеных» сілавікоў і дзяржслужачых, паведамляюць праваабаронцы.

Арцёма Воўна. Крыніца: viasna96/Telegram

Суд над Арцёмам Воўна адбыўся яшчэ 3 лістапада, але пра гэта стала вядома толькі сёння. Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»), ч. 1 арт. 179 («Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці»), арт. 352 («Неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй»).

Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што яшчэ з асуджанага спагналі на карысць пацярпелым –  меркавана, сілавікам і чыноўнікам – агулам 13000 рублёў. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.

Пра затрыманне Арцёма Воўны стала вядома з «пакаяннага» відэа, апублікаванага на адным з праўладных тэлеграм-каналаў 8 лютага 2022 года. На ім чалавек прадставіўся начальнікам аддзелу распрацоўкі маркетынгу – пазней стала вядома, што яго завуць Арцём Воўна. На відэа мужчына сказаў, што «восенню 2020 года зліваў дадзеныя пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў у тэлеграм-чаты, таксама прымаў удзел у акцыях пратэсту».

За кратамі Воўна знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. Адзін з яго сукамернікаў у СІЗА вельмі добра адгукаецца пра Арцёма: «Ён вельмі інтэлігентны, спакойны і разважлівы хлопец. Прыемны суразмоўца».

У кампаніі «life:)» ніяк не пракаментавалі гэтую сітуацыю.

Гісторыі
Унутры Ігара Банцэра. Былы палітвязень – пра Бога, бой з КДБ, беларускую мову, каханне і секс…
2022.11.06 07:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў