ЦТ па хіміі на 100 балаў здалі 42 выпускнікі


У Беларусі Цэнтралізаванае тэставанне па хіміі на 100 балаў здалі 42 абітурыенты. Вынікі сваіх экзаменаў выпускнікі могуць пабачыць на сайце Рэспубліканскага кантролю ведаў, піша БелТА.

Удзельнікі цэнтралізаванага тэставання паказваюць дакументы каб увайсці ў будынак для здачы ЦТ.
Фота: Белсат

Пасля падвядзення вынікаў цэнтралізаванага тэставання па хіміі выявілася, што 100 балаў тэст напісалі 42 абітурыенты. Ужо цяпер вынікі ЦТ выпускнікі могуць пабачыць на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў.

Раней на 100 балаў ЦТ па замежнай мове напісалі 140 абітурыентаў, біялогію на 100 балаў здалі толькі 36 асобаў, затое матэматыку на вышэйшую адзнаку здалі 157 абітурыентаў, 100 балаў па грамадазнаўству атрымалі 86 асобаў, па расейскай мове – 49 асобаў, а беларускую мову на 100 балаў здалі 16 абітурыентаў.

Здаць ЦТ можна яшчэ ў дадатковыя дні 11, 13 і 15 ліпеня.

Агляд
Скандал з ЦЭ вычарпаны? Як палічылі другі цэнтралізаваны экзамен і пералічылі першы
2023.06.06 09:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў